Map Graph

Венгерская нацыянальная галерэя

Венгерская нацыянальная галерэя — адзін з вядучых мастацкіх музеяў Венгрыі, уладальнік шырокай калекцыі венгерскага мастацтва ад Сярэднявечча да XX стагоддзя. У экспазіцыі галерэі сабраны работы выключна венгерскіх мастакоў або створаныя на тэрыторыі Венгрыі. Галерэя размяшчаецца ў Каралеўскім палацы ў Будайскай крэпасці. Музей заснаваны ў 1957 годзе і увабраў у сябе частку калекцыі Музея выяўленчых мастацтваў, а таксама гарадскіх музеяў і прыватных калекцый. Да 1975 года гэта мастацкая калекцыя дэманстравалася ў Палацы правасуддзя на плошчы Лаёша Кошута, дзе ў цяперашні час размясціўся Этнаграфічны музей.

Read article
Файл:Mnglogo.svgФайл:Budapest,_Royal_Palace_Complex,_Hungarian_National_Gallery_"B"_Wing_from_the_Hunyadi_Courtyard_and_the_Horse_Wrangler_Statue.jpgФайл:Hungarian_National_Gallery.jpg