Біяфра (заліў)
Бія́фра — заліў у Атлантычным акіяне, частка Гвінейскага заліва. Назва заліва пайшла ад скажэння еўрапейцамі этноніма «мафра». Распасціраецца ад вусця ракі Нігер да мыса Лопес (Габон). Упадае рака Санага. Воды заліва абмываюць узбярэжжы Нігерыі, Камеруна, Экватарыяльнай Гвінеі і Габона. Буйны востраў Біёка. Вылучаецца заліў Камерун, у які ўпадаюць рэкі Камерун, Вуры, Мунга, Мунгазі.
Read article