Ісландыя (востраў)
Ісландыя — востраў у паўночнай часткі Атлантычнага акіяна, ля Палярнага круга, паміж Грэнландыяй і Нарвегіяй, належыць аднайменнай дзяржаве. Амаль уся тэрыторыя вострава ўяўляе сабой вулканічнае плато з вяршынямі да 2 км, якое досыць крута абрываецца да акіяна, утвараючы тысячы фіёрдаў. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 500 м. Шматлікія дзеючыя вулканы, гейзеры, гарачыя крыніцы, лававыя палі і ледавікі пакрываюць сабой амаль усю тэрыторыю краіны. Найвышэйшая вяршыня вострава — пік Хванадальсхнукюр. Насельніцтва — 321 857 чал. (2013).
Read article