Ігліно
сяло ў Башкартастане, РасіяІгліно — сяло, адміністрацыйны цэнтр Іглінскага раёна Башкартастана і Іглінскага сельсавета ў яго складзе. Паводле перапісу 2002 года: рускія (38 %), башкіры (23,9 %), беларусы (15,8 %). Размешчана на рацэ Белекес, за 20 км на ўсход ад Уфы. У сяле знаходзіцца чыгуначная станцыя Ігліно і прыпыначныя пункты 1654 км, 1659 км, 1661 км Куйбышаўскай чыгункі на лініі Уфа — Чэлябінск. Праз сяло праходзіць аўтадарога Уфа — Красная Горка — Паўлаўка. У сяле — шматкватэрныя дамы, стадыён, забаўляльны клуб, царква, 2 мячэці, восем дзіцячых садкоў, 5 агульнаадукацыйных школ і адна пачатковая, мастацкая і музычная школы.
Read article