Map Graph

Exploseum

Exploseum у Быдгашчы — музейная ўстанова, размешчаная на тэрыторыі былой DAG Fabrik Bromberg, аднаго з найбуйнейшых абаронных прадпрыемстваў, пабудаваных Трэцім Рэйхам на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Музэй расказвае пра гісторыю канцэрну Dynamit-Aktien Gesellschaft (DAG), заснавальнікам якога быў сам Альфрэд Нобель, і прадпрыемства DAG Fabrik Bromberg у Быдгашчы. Апрача таго, музэйныя экспазыцыі паказваюць гісторыю вайсковай справы, зброі, выбуховых рэчываў, а таксама прымусовай працы на тэрыторыі Трэцяга Рэйху, руху супраціву і сабатажу. Распаложаны на тэрыторыі Быдгаскай пушчы, каля 6 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад цэнтра Быдгашчы і з’яўляецца філіялам Акруговага музэя імя Леона Вычулкоўскага ў Быдгошчы.

Read article
Файл:Eksploseum_wejście.jpgФайл:Eksploseum_j.jpgФайл:Eksploseum_tunel_łączący_budynki.jpgФайл:Eksploseum_e.jpgФайл:Eksploseum_-_karabin_maszynowy.jpg