Map Graph

Blizzard Entertainment

Blizzard Entertainment — амерыканскі распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, які з’яўляецца падраздзяленнем выдавецтва Activision Blizzard, што з’явіўся ў выніку зліцця Vivendi Games з Activision. Пасля выпуску Warcraft у 1994 годзе, студыя Blizzard стала адной з самых паспяховых ва ўсім свеце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Ірвайн штат Каліфорнія. У гісторыі кампаніі былі выпадкі, калі выхад гульняў вельмі зацягваўся з-за таго, што распрацоўшчыкі, жадаючы палепшыць якасць гульні, працягвалі яе дапрацоўку і тэсціраванне. Аднак Blizzard мае рэпутацыю распрацоўшчыка класічных гульняў, якія прадаюцца на працягу многіх гадоў пасля рэлізу. Кожная гульня кампаніі, пачынаючы з Warcraft, становіцца бэстсэлерам.

Read article
Файл:Blizzard_Entertainment_Logo_2015.svgФайл:BlizzardIrvine.jpg