Map Graph

Аркатаг

Аркатаг, Хрыбет Пржавальскага — горны хрыбет на захадзе Кітая, у цэнтральнай частцы Куньлуня. Даўжыня каля 650 км. Вышыня да 7723 м. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, пясчанікаў. Выраўнаваныя вяршыні, каменныя восыпы, галечнікава-друзавыя пустыні, азёрныя ўпадзіны, рачныя даліны. Невялікія ледавікі. Адкрыты ў 1884 годзе падарожнікам М. М. Пржавальскім.

Read article
Файл:China_edcp_relief_location_map.jpg