Чэшскі інжынер і прадпрымальнік. Заснавальнік машынабудаўнічага завода Skoda. From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмі́ль Шко́да (чэшск.: Emil Škoda, 19 лістапада 1839, Пльзень — 8 жніўня 1900, Аўстрыя) — чэшскі інжынер і прадпрымальнік. Заснавальнік найбуйнейшага машынабудаўнічага завода Skoda (сёння Škoda Holding As).
Эміль Шкода | |
---|---|
чэшск.: Emil Škoda | |
Эміль Шкода | |
Род дзейнасці | інжынер і прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1839 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1900 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | František Škoda[d] |
Жонка | Hermína Škodová[d] |
Дзеці | Karl Škoda[d] і Hermine Juliana von Skoda[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Шкода нарадзіўся 19 лістапада 1839 года ў Пльзені ў сям’і ўрача Францішака Шкоды. Бацька Эміля быў саветнікам па пытаннях аховы здароўя, меў дваранскі тытул, нададзены імператарам Францам-Іосіфам I. Урачом быў і дзядзька Эміля — Ёзэф Шкода, які жыў у Вене.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Хеб (Чэхія) Эміль працягнуў навучанне спачатку ў Чэшскім Тэхнічным Універсітэце ў Празе, затым і ў Тэхнічным універсітэце Карлсруэ, Германія. Пасля завяршэння вучобы ў якасці інжынера Эміль Шкода накіраваўся праходзіць практыку ў Францыю, Англію і Злучаныя Штаты Амерыкі. Доўгі час правёў у Прусіі — адной з самых тэхнічна развітых краін таго часу. Але з пачаткам аўстра-прускай вайны ў 1866 годзе Эміль вярнуўся ў свой родны горад Пльзень, дзе стаў галоўным інжынерам фабрыкі тэхнікі Валенштайна-Вартэнберга. Праз тры гады, у 1869 годзе, ён купіў фабрыку, перанёс яе з цэнтра горада на ўскраіну і пачаў пашырацца[3].
У 1876 годзе адкрылася першае замежнае прадстаўніцтва ў Кіеве, пазней былі створаны прадстаўніцтвы і ў іншых краінах. У 1880-х гадах фабрыка ўяўляла сабою сучаснае ліцейнае і металаапрацоўчае прадпрыемства, здольнае вырабляць ліццё вагой у дзясяткі тон. Пад кіраўніцтвам Эміля Шкоды кампанія пачала вытворчасць абсталявання для цукровых і піваварных заводаў, руднікоў. У 1886 годзе кампаніяй Skoda была пабудавана чыгунка, а ў 1890 годзе пабудаваны новы завод па вытворчасці зброі для аўстра-венгерскай арміі. У 1896 годзе была пабудаваная новая зала зброевага завода, што дазволіла кампаніі стаць адным з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў зброі[4].
Эміль Шкода таксама прымаў удзел у стварэнні бровара Gambrinus.
12 снежня 1899 года завод Skoda быў ператвораны ў акцыянернае таварыства, у якім Эміль Шкода стаў генеральным дырэктарам. За развіццё машынабудавання ў Чэхіі Эміль Шкода атрымаў шматлікія ўзнагароды. Сярод іншага, ён быў членам парламента дзяржавы і шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў.
Эміль Шкода памёр 8 жніўня 1900 года ў цягніку на шляху з Аўстрыі, дзе ён знаходзіўся на курорце, у сяле Зэлцтал, Штырыя. Пахаваны на Свята-Мікалаеўскіх могілках у Пльзені. Яго пахаванне было велізарнай падзеяй для горада і ваколіц. Надмагільная пліта з бронзавым надпісам «Эміль Рытэр фон Шкода», працы італьянскага скульптара Рафаэла Раманэлі, была ўстаноўлена ў 1903 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.