From Wikipedia, the free encyclopedia
Хелена або Элін Шведская (шведск.: Helena, Elin[3]; 1130-я ― не раней 1157)― умоўнае імя шведскай прынцэсы і каралевы Даніі, жонкі Кнуда V. Дата яе нараджэння невядомая. Яе бацькам быў кароль Швецыі Сверкер I, а маці лічыцца першай жонкай Сверкера, каралева Ульфхільда Хакансдотэр.
Хелена Шведская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Адэла Майсенская | ||||||
Пераемнік | Сафія Валадараўна | ||||||
Нараджэнне |
1130 |
||||||
Смерць |
не раней за 1157 |
||||||
Род | House of Sverker[d] | ||||||
Бацька | Сверкер I[1] | ||||||
Маці | Ульфільда Хакансдотэр[1] | ||||||
Муж | Кнуд V[2] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
У перыяд паміж 1146 і 1157 гадамі дацкае каралеўства было падзелена паміж двума прэтэндэнтамі на пасад: імі былі Кнуд V і Свен III. У 1154 годзе Кнуд заключыў саюз са сваім сваяком Вальдэмарам Вялікім і шукаў падтрымкі ў свайго айчыма Сверкера I. Ён уступіў у заручыны з дачкой Сверкера, а Вальдэмар ― з падчарыцай Сверкера Сафіяй Менскай. Імя нявесты Кнуда не згадваецца ў хроніках. Аднак, на думку сучасных даследчыкаў, яе імя Хелена або Элін[4]. Падставай для такога заключэння з’яўляюцца дадзеныя Necrologium Lundense, якія згадвае Алену Рэгіну, якая памерла 31 снежня. Паколькі ніякая іншая Дацкая каралева з такім жа імем невядомая, хутчэй за ўсё, гаворка тут ідзе пра дачку Сверкера[5]. Паводле іншай гіпотэзы, на самай справе ў манускрыпце згадвалася напалову легендарная Алена, якая неафіцыйна шанавалася як святая ў Швецыі і, верагодгна, у Даніі[6].
У канцы 1156 года Кнуд V здзейсніў паездку ў Швецыю, каб суцешыць сваю маці пасля забойства караля Сверкера. У той жа час ён заручыўся са сваёй шведскай нявестай[7]. Такім чынам, нявеста пакінула Швецыю і стала дацкай каралевай, далейшае жыццё якой апынулася нядоўгім і трагічным[8]. У 1157 годзе Кнуд і Вальдэмар прыняў удзел у свяце прымірэння ў Роскіле са Свенам III. Падчас застолля воіны Свена напалі на двух яго супернікаў і Кнуд быў забіты, у той час як Вальдэмар паспеў схавацца. Свен быў забіты ў тым жа годзе. Каралева ж вярнулася ў Швецыю. Копія сярэднявечнага спісу ахвяраванняў, зробленая ў XVI стагоддзі, сцвярджае пра тое, што каралева Хелена ахвяравала зямлю прыходу Слака пры абацтве Урэта у Эстэргётландзе, а затым была прынятая манашкай у абацтва[9]. Зыходзячы з гэтага, некаторыя гісторыкі мяркуюць, што жонка Кнуда пакінула свецкае жыццё неўзабаве пасля таго, як яе мужа забілі, і прыкладна ў 1158 годзе далучылася да сваёй сястры Інгегерд (пам. 1204), якая была настаяцельніцай ва Урэце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.