Рака From Wikipedia, the free encyclopedia
Стаход (укр.: Стохід) — рака ў Валынскай вобласці Украіны, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 188 км. Вадазбор 3150 км². Сярэдні расход вады ў 15 км ад вусця 13,5 м³/с.
Стаход | |
---|---|
укр. Стохід | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 188 км |
Басейн | 3 150 км² |
Вадацёк | |
Выток | Сэмэрынскэ і Локачынскі раён |
• Каардынаты | 50°48′36″ пн. ш. 24°54′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 51°51′44″ пн. ш. 25°38′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
Рака Стаход на карце Валынскай вобласці | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаецца на Валынскім узвышшы, цячэ па Верхняпрыпяцкай нізіне мноствам рукавоў і мяняючы рэчышча (адсюль і назва — сто хадоў).
Рачная даліна ў верхнім цячэнні выразна акрэслена, шырынёй да 4—4,5 км, ніжэй невыразная, шырынёй да 7—10 км. Пойма двухбаковая, забалочаная; шырынёй ад 0,4 км у вярхоўях да 2,5 км у нізоўі. Рэчышча прасочваецца толькі ў верхнім цячэнні, дзе месцамі яго шырыня 20—25 м, глыбіня 0,5—1,5 м. Ніжэй с. Заячаўкі рака ўтварае шматлікія рукавы шырынёй 10—15 м (месцамі да 40—60 м), глыбіня да 8—10 м (на плёсах).
Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавага. Разводдзе з сакавіка па май. Замярзае ў лістападзе — снежні, крыгалом ў сакавіку — пачатку красавіка.
Асноўны прыток — Чараваха (справа). Водпарыёмнік асушальных сістэм. Каналам злучаны з возерам Чэрвішча. На працягу 50 км рэчышча Стахода паглыблена і выпраставана.
Над ракой адбываліся жорсткія баі аўстрыйскіх, германскіх і расійскіх войскаў у час Першай сусветнай вайны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.