былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кула́жын[1] (трансліт.: Kulažyn, руск.: Кулажин) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.
Вёска
Кулажын
|
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (100 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
У 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 156 км ад Гомеля.
Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
На поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай працяглай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай няшчыльна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Выяўленае археолагамі гарадзішча (мясцовая назва Мястэчка) I-га тысячагоддзя да н. э. — пачатку I-га тысячагоддзя н. э. (1 км на захад ад вёскі, на левым беразе ракі Несвіч) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў.
Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці. Падчас германскай акупацыі ў 1918 годзе партызанскай атрад пад кіраўніцтвам Ф. І. Скараходава (з Брагіна) разграміў створаную тут акупантамі камендатуру.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кулажынскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 33 жыхара. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад калгасу імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі).
З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крукоўскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.