From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Прусія (ням.: Westpreußen) — правінцыя Каралеўства Прусіі на абодвух берагах ніжняга цячэння ракі Вісла са сталіцай у Данцыгу. Існавала з 1773 па 1829 і з 1878 па 1919.
Заходняя Прусія Westpreußen | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Заходняя Прусія ў граніцах 1878 года |
||||
Даведкавая інфармацыя | ||||
Сталіца | Данцыг (1815—1829, 1878—1920) | |||
Плошча | 25.534,9 км² (1900) | |||
Насельніцтва | 1 563 658 чал. (1900) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана 1772/1793 з тэрыторый, якія Прусія заваявала ў Раздзелах Рэчы Паспалітай. Фрыдрых II загадаў, каб новая правінцыя атрымала назву «Заходняя Прусія» і каб Герцагства Прусія, аб’яднанае з Эрмландам (Варміяй) насіла назву «Усходняя Прусія».
Назва «Заходняя Прусія» азначае захад гістарычнай прыбалтыйскай вобласці Прусія, а не узніклага ў 1701 аднайменнага каралеўства са сталіцай у Берліне (зямлі былога курфюрства Брандэнбург, якія сталі цэнтрам прускай дзяржавы Гогенцолернаў, знаходзяцца заходней Заходняй Прусіі). На працягу XIX стагоддзя з ходам тэрытарыяльнай экспансіі каралеўства Прусія на захад такая назва стала яшчэ больш умоўнай. Такі ж сэнс (адносна прыбалтыйскай тэрыторыі) мае і назва Усходняя Прусія (былое герцагства).
У 1939 годзе пасля ўключэння вольнага горада Данцыга ў склад Трэцяга рэйха была ўтворана рэйхсгау Данцыг-Заходняя Прусія.
Пасля 1945 года дзяржава Прусія была ліквідавана (фармальна ў лютым 1947 года), Заходняя Прусія і дзве траціны Усходняй Прусіі сталі часткай Польшчы (гл. Паморскае ваяводства), а адна трэць Усходняй Прусіі адышла да СССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.