Бенуэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бенуэ
Remove ads

Бе́нуэ (на мове банту — маці водаў, фр.: la Bénoué) — рака ў Заходняй Афрыцы (Камерун, Нігерыя). Найбуйнейшы левы прыток ракі Нігер.

Thumb
Басейн ракі Бенуэ
Хуткія факты Бенуэ, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1400 км (па іншых дадзеных 960 км). Плошча басейна 441 тыс. км². Сярэдні расход вады 3170 м³/сек. Суднаходная ад горада Ібі (у перыяд дажджоў ад горада Гарвей). Па сваім характары — раўнінная рака, што цячэ ў шырокай даліне. Працякае па густанаселеных раёнах вільготных саванн. Паводкі ў чэрвеніверасні.

Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах нагор’я Камерун. Буйныя прытокі: Оква, Мадай, Анкве, Шеманкар, Паі, Гангола (правыя) і Кацын-Ала, Донг, Тэмба, Фаро (левыя). У вусці ракі горад Лакоджа.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads