Алег Віктаравіч Навіцкі (12 кастрычніка 1971, Чэрвень, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — расійскі касманаўт, член атрада касманаўтаў ЦПК. Камандзір касмічнага карабля «Саюз ТМА-06М», старт якога прызначаны на 15 кастрычніка 2012 года.
Алег Віктаравіч Навіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Олег Викторович Новицкий | |||||||
Краіна: | Расія | ||||||
Спецыяльнасць: | лётчык-інжынер | ||||||
Воінскае званне: | палкоўнік і палкоўнік[d] | ||||||
Экспедыцыі: | Саюз ТМА-06М | ||||||
Дата нараджэння: | 12 кастрычніка 1971 (52 гады) | ||||||
Месца нараджэння: |
Чэрвень, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР |
||||||
Узнагароды: |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці Беларускай ССР. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у 1989 годзе ў Качынскае ВВАУЛ імя А. Ф. Мяснікова. У 1994 годзе выпушчаны з вучылішча з кваліфікацыяй «лётчык-інжынер».
Служба ў ВПС
На працягу 10 гадоў праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе на пасадах лётчыка, старшага лётчыка, намесніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяпалка 4-й паветранай арміі і 4-й арміі ВПС І ППА. Асвоіў самалёты Л-39 і Су-25, агульны налёт склаў больш 600 гадзін. Ваенны лётчык 2-га класа.
Прымаў удзел у навядзенні канстытуцыйнага парадку ў Чачэнскай Рэспубліцы, мае званне «Ветэран баявых дзеянняў».
У 2004—2006 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына (камандны факультэт).
У 2010 годзе прысвоена званне палкоўніка, улетку 2012 года звольнены з ваеннай службы ў запас.
Касмічная падрыхтоўка
У кастрычніку 2006 года, пасля праходжання медыцынскага абследавання ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем РАН, а затым разгляду на Міжведамаснай камісіі, 35-гадовы Алег Навіцкі быў залічаны на пасаду кандыдата ў касманаўты атрада Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў (ЦПК).
У 2007—2009 гадах праходзіў агульнакасмічную падрыхтоўку, прайшоў іспыты на «выдатна». 9 чэрвеня 2009 года яму была прысвоена кваліфікацыя касманаўта-выпрабавальніка. У жніўні таго ж года залічаны на аднайменную пасаду ў атрад ЦПК.
Касмічныя палёты
У маі 2012 года быў камандзірам дублюючага экіпажа касмічнага карабля «Саюз ТМА-04М». Акрамя Алега Навіцкага ў экіпаж уваходзілі Яўген Тарэлкін і Кевін Форд. У верасні гэты ж склад быў зацверджаны ў якасці асноўнага экіпажа карабля «Саюз ТМА-06М», які 23 кастрычніка 2012 года стартуе на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельнікаў асноўнай экспедыцыі МКС-33.
У сакавіку 2024 года разам з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыняў удзел у 21-й экспедыцыі наведвання МКС у якасці камандзіра «Саюз МС-25».
Сям’я
- Жонка — Юлія Уладзіславаўна Навіцкая. Журналіст. Супрацоўнік часопіса «Салдаты Расіі».
- Дачка — Яна Алегаўна Навіцкая.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.