падскарбі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрам (Абрагам) Езафовіч Рабічковіч, або Абрагам Ёзафавіч[2], у хрышчэнні Ян (? — кастрычнік 1519) — вялікалітоўскі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
Абрам Езафовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Богуш Міхал Багавіцінавіч | ||||||
Пераемнік | Богуш Міхал Багавіцінавіч | ||||||
Смерць |
1519 Ламазы |
||||||
Род | Абрамовічы і Юзэфовічы-Глябіцкія[d] | ||||||
Бацька | Езаф Рабчык | ||||||
Дзеці | Васіль-Ян, Канстанцін, Марына | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[1] |
Сын Іосіфа (Езафа) Рабчыка, які браў у арэнду збор мыта ў Кіеўскім ваяводстве, брат Міхеля. На пачатку XVI ст. прозвішчы шырока не ўжываліся, таму з крыніц Рабічковіч болей вядомы пад імем па бацьку — Езафовіч, пад ім Абрам і ўвайшоў амаль ва ўсе даведнікі.
Пасля разбурэння Кіева татарамі ў 1482 годзе перасяліўся ў Вільню. Каля 1488 года перайшоў з іўдаізму ў праваслаўе і служыў вялікаму князю Казіміру. Быў старостам смаленскім (узначальваў гарадскую адміністрацыю), войтам менскім і берасцейскім.
З 1494 года гараднічы, з 1514 — староста ковенскі, староста солецкі, падскарбі земскі літоўскі ў 1509[3]/1510[4]—1519 гадах.
Браў у арэнду мыта і корчмы па ўсім ВКЛ (Вільня, Смаленск, Берасце, Менск, Коўна, Новагародак, Полацк і іншыя). Даваў значныя пазыкі вялікім князям Аляксандру і Жыгімонту Старому, быў іх галоўным крэдыторам. Вялікі маршалак літоўскі Ян Забярэзінскі прыняў яго ў свой род з наданнем герба «Ляліва», што пацвердзіў Жыгімонт Стары (1507). У валадарства Жыгімонта Старога яўрэйская сям’я Рабічковічаў з Бярэсця стала галоўным і амаль адзіным адкупшчыкам вялікага князя.
За час свайго кіравання фінансамі ВКЛ пэўна адмежаваў вялікакняжацкія даходы ад дзяржаўных, цэнтралізаваў фінансавы апарат ВКЛ, ажывіў дзейнасць Віленскага манетнага двара.
Ад вялікага князя Аляксандра ў 1506 годзе атрымаў маёнтак Вайдуны ў Віленскім павеце, Падгорскае ў Смаленскім павеце, Шэйпічы ў Менскім павеце, частку Раканцішскай пушчы. Купіў Новы Двор і Жараслаўку ў Гарадзенскім павеце, горад і замак Солец у Сандамірскім ваяводстве.
Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, пам. 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі), дачку Марыну.
Валянцін Калнін звязвае пачатак будаўніцтва Мірскага замка з атрыманнем вялікага крэдыту Юрыем Іллінічам ад Абрама Езафовіча, але сама гісторыя атрымання гэтай пазыкі даволі заблытаная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.