From Wikipedia, the free encyclopedia
Тры́ццаць другі́ з’езд КПБ – аб’яднаўчы з Партыяй камуністаў беларускай (ПКБ). Адбыўся ў Мінску 25 красавіка 1993 г. (прысутнічалі 283 дэлегаты; дакладная колькасць членаў КПБ на гэты перыяд не падлічана) і 29 – 30 мая 1993 г. (прысутнічалі 534 дэлегаты). З’езд прыняў рашэнне пра аб’яднанне ў адзіную камуністычную арганізацыю шляхам далучэння КПБ да ПКБ, якая з’яўлялася ідэйна роднаснай па праграмных мэтах і задачах, мела паўнакроўную арганізацыйную структуру. КПБ спыніла сваё існаванне. ПКБ абвясціла сябе яе юрыдычнай і палітычнай пераемніцай. У склад новага ЦК КПБ не быў абраны ні адзін з лідараў былой КПБ. Эклектычныя рашэнні з’езда, у якіх спалучаліся ідэі пабудовы новага «сапраўднага сацыялізму» з патрабаваннямі няўхільнага курсу на пабудову камунізму, не здолелі забяспечыць ідэйнае адзінства камуністаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.