USB (ю-эс-бі, англ.: Universal Serial Bus — «універсальная паслядоўная шына») — паслядоўны інтэрфейс перадачы даных для сярэднехуткасных і нізкахуткасных перыферыйных прылад у вылічальнай тэхніцы. Сімвалам USB з'яўляюцца чатыры геаметрычныя фігуры: вялікі круг, малы круг, трохвугольнік і квадрат, размешчаныя на канцах дрэвападобнай блок-схемы.
Распрацоўка спецыфікацый на шыну USB робіцца ў рамках міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі USB Implementers Forum (USB-IF), якая аб'ядноўвае распрацоўшчыкаў і вытворцаў абсталявання з шынай USB.
Для падлучэння перыферыйных прылад да шыны USB выкарыстоўваецца чатырохпровадны кабель, пры гэтым два правады (вітая пара) у дыферэнцыяльным уключэнні выкарыстоўваюцца для прыёму і перадачы даных, а два правады — для сілкавання перыферыйнай прылады. Дзякуючы ўбудаваным лініям сілкавання USB дазваляе падключаць перыферыйныя прылады без уласнай крыніцы сілкавання (максімальная сіла току, які спажываецца прыладай па лініях сілкавання шыны USB, не павінна перавышаць 500 мА, у USB 3.0 — 900 мА).
Гл. таксама
- Thunderbolt
- FireWire
- TransferJet
- USB-IF
- USB Type-C
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.