Тмезіптэрыс (лац.: Tmesipteris) — род споравых раслін сямейства псілотавых.
Тмезіптэрыс | |||||||||||||||
Tmesipteris elongata | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Tmesipteris | |||||||||||||||
|
Уключае каля 10 відаў, распаўсюджаных на астравах Палінезіі, Новай Зеландыі, Аўстраліі з працягам да Філіпінскіх астравоў. Расце як эпіфіт на дрэвападобных папарацях, сагаўніках, пальмах і іншых раслінах, а таксама як наземная расліна на перагнойнай глебе, у шчылінах скал.
Карані адсутнічаюць. Падземныя органы ўяўляюць больш ці менш дыхатамічна разгалінаваныя і даволі доўгія (да 1 м і болей) карэнішчападобныя ўтварэнні, якія ў адрозненне ад сапраўдных карэнішчаў пазбаўлены якіх-небудзь лусак, але пакрыты рызоідамі. Яны марфалагічна адпавядаюць рызамоідам рыніяфіта. У клетках вонкавай кары ўтрымліваюцца гіфы (эндатрофная мікарыза).
У надземнай частцы сцёблы дыхатамічна разгаліноўваюцца і маюць на паверхні развітыя лускападобныя прыдаткі.
Літаратура
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.