From Wikipedia, the free encyclopedia
The Athletic — спартыўны вэб-сайт і аднайменны мабільны дадатак, якія працуюць па падпісцы[3]. Інтэрнэт-выданне прапануе асвятленне спартыўных падзей з рынкаў ЗША, Канады і Вялікабрытаніі без рэкламы.[2][4]
The Athletic | |
---|---|
URL | theathletic.com |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | спартыўная журналістыка[1] |
Рэгістрацыя | так |
Мова(-ы) | англійская, французская (толькі па Манрэалю) |
Размяшчэнне сервера |
Сан-Францыска Дадатковыя офісы: Нью-Ёрк Лондан[2] |
Уладальнік | The Athletic Media Company |
Аўтар |
Алекс Матэр Адам Хансманн[1] |
Пачатак працы | студзень 2016 |
Рэйтынг Alexa | 6,128 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўныя напрамкі асвятлення: футбол, баскетбол, бейсбол, амерыканскі футбол і хакей.[5]
The Athletic забяспечвае падпісчыкаў захапляльнымі апавяданнямі, аналітыкай, эксклюзівамі і поўным доступам да глабальнага кантэнту. Інтэрактыўнае змесціва ўключае ў сябе падкасты, відэаролікі, мерапрыемствы і жывыя сесіі са сваімі аўтарамі з адказамі на пытанні.[4][6][7]
The Athletic быў заснаваны Алексам Матэрам і Адамам Хансманам, былымі супрацоўнікамі фітнес-кампаніі падпісачнага тыпу Strava, з місіяй «больш разумнага асвятлення для адданых фанатаў».[8] Кампанія была створана як альтэрнатыва працуючым па мадэлям рэкламнага даходу СМІ, якія адчуваюць праблемы.[9] У сваім аперыраванні The Athletic разлічвае на даход з падпісак, а не на рэкламу.[10] Матэр і Хансман лічылі, што фанаты спорту захочуць плаціць за добрыя рэпартажы і артыкулы, просты мабільны дадатак без рэкламы.[11] У свой час шэраг газет спрабавалі выкарыстоўваць мадэль платнага доступу да сваіх матэрыялаў, але агульнае ўяўленне сітуацыі ў індустрыі зводзілася да таго, што доступ да інфармацыі, размешчанай у сетцы Інтэрнэт, павінен быць бясплатным.[12]
Як частка летніх 2016 года ўкладанняў венчурнага фонду Y Combinator[13] сайт першапачаткова запусціўся на рынку Чыкага ў студзені 2016 года,[14] у той час як Джон Грынберг прыняў на сябе абавязкі галоўнага рэдактара ў кампаніі Сахад’ю Шарма, які ўзяў на сябе асвятленне Чыкага Кабс, і Скота Паўэрса, які сфакусаваўся на жыцці Чыкага Блэкхокс. Грынберг і Паўэрс ужо мелі досвед працы ў падраздзяленні ESPN Chicago, у той час як Шарма пакінуў штат сайту Baseball Prospectus дзеля The Athletic.
У кастрычніку 2016 года The Athletic пашырыў сваё асвятленне за кошт рынку Таронта, прапанаваў асвятленне Таронта Мейпл Ліфс, Таронта Рэптарс, Таронта Блю Джейс. The Athletic наймае Джэймса Мірта ў якасці галоўнага рэдактара таронцкага аддзялення.[15] Мірт, які пакінуў працу ў The Globe and Mail, мог пахваліцца дэкадай з лішнім у спартыўнай журналістыцы.
Трэці фронт, Кліўленд, быў адкрыты ў сакавіку 2017 года на чале з Джейсанам Лойдам на пазіцыі галоўнага рэдактара напрамку.[16]The Athletic працягнуў пашырацца, дадаў у рэзюмэ Дэтройт у чэрвені 2017 года.[17]
У жніўні 2017 года сайт стаў асвятляць сан-францыскі рэгіён, наняў дасведчаных аўтараў з Mercury News: Ціма Кавакамі ў якасці галоўнага рэдактара і Маркуса Томпсана як калумніста.[19][20] The Athletic таксама пашырыў і нацыянальную прысутнасць за кошт прыёму на працу шэрагу новых аўтараў, у тым ліку ветэрана бейсбольнай журналістыкі Кена Розэнталя, адразу пасля таго як канал Fox Sports вызваліў увесь свой пішучы штат,[21][22] а таксама прыметных журналістаў у галіне студэнцкага спорту: баскетбольнага аглядальніка Сета Дэвіса і яго амерыканскага футбольнага калегі Сцюарта Мандэля.[23][24] Апошні ўзначаліў нацыянальнае падраздзяленне студэнцкага амерыканскага футбола The All-American у канцы жніўня.
The Athletic пашыраецца на рынкі Філадэльфіі, Мінесоты, Пітсбурга, Сэнт-Луіса і раней незасвоеныя рынкі Канады ў верасні 2017 года, што даводзіць партфоліа да 15 канадскіх і амерыканскіх гарадоў з прафесійнымі спартыўнымі камандамі. Узбуйненне сеткі ў першую чаргу закранула асвятленне хакею, чаго прыхільнікам якога не хапала.[25]
У лютым 2018 года The Athletic анансаваў пашырэнне за кошт новых гарадоў: Нью-Ёрка, Даласа, Цынцынаці — і пачаў асвятленне х’юстанскага, лос-анджэлескага, сан-дыегскага і канзас-сіці бейсбола.[26][27][28] Сайт таксама абвясціў аб пашырэнні нацыянальнага асвятлення MLB з залучэннем Джэйсана Старка, Джыма Боўдэна, Эна Сарыса і рэдактара Эмы Спан.[29]
Партал анансуе пачатак поўнага асвятлення рынкаў Дэнвера і Бостана пачынаючы з красавіка 2018 года.[30] У Дэнверы The Athletic наняў шэраг рэпарцёраў з The Denver Post.[31] Бостанскае ядро было створана прыпісанымі да каманд журналістамі, якія раней працавалі ў The Boston Globe, Boston Herald і на партале Springfield Republican MassLive.[32] У рамках кампаніі па пашырэнню асвятлення амерыканскага студэнцкага футбола The Athletic прымае ў штат аўтараў, замацаваных за найбольш буйнымі каледжамі Алабамы, Джорджыі і Тэнесі.[33]
У маі 2018 года сайт пашырае партфоліа за кошт асвятлення футбола ў ЗША і за мяжой.[34] У чэрвені 2018 года The Athletic прымнажае асвятленне рынку Лон-Анджэлеса,[35] плюс умацоўвае прысутнасць у Бафала і Нью-Ёрку за кошт найму шэрагу рэпарцёраў, разлічаных The Buffalo News у тым жа месяцы.[36]
«Мы асвятляем спорт адметным спосабам, шукаючы ўнікальныя ракурсы і крэатыўныя ідэі, якія не з’яўляюцца транзакцыйнымі па сваёй прыродзе. Замест таго каб засяродзіцца на колькасці, мы ў значнай ступені разлічваем на якасць пісьма і расказванне гісторый. Мы не зацікаўлены ў адказе не пытанні: хто, што, дзе, калі і чаму. Наша мэта – інфармаваць вас, але таксама забаўляць», – Пол Фіштэнбаўм.[37] |
The Athletic працягнуў засваенне новых рынкаў у ліпені 2018 года за кошт Атланты на чале з былым аўтарам AJC Дэвідам О’Браенам, Балтымара і Вісконсіна. У дадатак да гэтага сайт наняў 19 аўтараў для пашырэння асвятлення найбольш значных каманд студэнцкага амерыканскага футбола каледжаў-членаў NCAA.[38]
У жніўні 2018 года The Athletic пачынае асвятленне фэнтэзі-спорту і працягвае пашыраць прысутнасць у ЗША за кошт акругі Калумбія, Караліны (Шарлат і наваколлі), Нэшвіла, Індыяны, Маямі і Новага Арлеана.[39] Акрамя таго, сайт паведамляе аб пашырэнні асвятлення NBA за кошт прыцягнення рэпарцёра Шэмса Чараніі[40] і NFL за кошт Джэя Глэйзера.[41]
З прыцягненнем у штат аўтараў з Джэксанвіла, Х’юстана, Аклахомы, Арэгона і Лас-Вегаса The Athletic завяршае фарміраванне ячэек на месцах кватаравання ўсіх без выключэння каманд NHL і NFL да верасня 2018 года. Мэмфіс становіцца 47-м мясцовым рынкам, які асвятляецца The Athletic у кастрычніку 2018 года, што закальцоўвае ўтварэнне сеткі аўтараў для ўсіх каманд NBA.
У лістападзе 2018 года The Athletic падпісвае траіх выканаўчых прадусараў, лаўрэатаў узнагарод Emmy і Peabody Award: Армена Кетэяна, Алана Б. Голдберга і Віктара Франка, за плячыма якіх стаяў досвед працы ў вядучых вяшчальніках і выданнях, такіх як ABC, CBS, NBC і Sports Illustrated.[42]
У маі 2019 года The Athletic анансуе пачатак асвятлення маторных відаў спорту, у тым ліку за кошт прыцягнення журналіста-ветэрана Джэфа Глука. У той час як NASCAR будзе дамінантай напрамку, The Athletic прапануе сёе-тое і іншым аматарам аўтаспорту, пачаў асвятленне буйных гонак, такіх як Indianapolis 500.[43]
У жніўні 2019 года The Athletic адкрывае велікабрытанскі вэб-сайт, які прапануе асвятленне футбола з мясцовых і міжнародных турніраў. Для гэтых мэтаў былі наняты «аўтары сусветнага ўзроўню», у тым ліку Майкл Кокс, Рафаэль Хонігштайн, Олівер Кэй, Давід Арнштэйн і Даніэль Тэйлар.[4][6][44]
The Athletic сабраў у агульнай складанасці $67.7 мільёна за пяць раўндаў эмісіі каштоўных папер.[45] Самы першы значны ўклад быў атрыманы ад фонду Courtside Ventures, які даў $ 2.3 мільёна ў якасці пасяўнога фінансавання ў студзені 2017 года.[46][47] У ліпені 2017 года кампанія атрымала яшчэ $5.4 мільёна ў рамках першапачатковага этапу фінансавання ад Courtside Ventures.[48] У сакавіку 2018 года кампанія анансавала атрыманне інвестыцыі ў $20 мільёнаў ад групы Evolution Media. Матэр паведаміў, што гэтыя грошы будуць укладзены ў пашырэнне асвятлення за кошт новых гарадоў і павелічэння колькасці штатных супрацоўнікаў, якіх на той час налічвалася 120.[49] The Athletic атрымлівае дадатковыя $40 мільёнаў у роўных долях ад фондаў Founders Fund і Bedrock Capital у рамках трэцяга раўнда фінансавання ў кастрычніку 2018 года.[50] Грошы пойдуць на інвестыцыі ў рост падраздзяленняў, арыентаваных на працу з аўдыторыяй і дадзенымі, падпіскамі, падкасты і відэа, а таксама рэдакцыйны штат.[51]
«Устаноўка платнага доступу не азначае, што The Athletic прагны. Мы застаёмся вельмі стартап-кампаніяй, і ўсе грошы, якія мы атрымліваем прама цяпер, ідуць на прадукт. [Гаворачы] на прымітыўным узроўні, чым больш людзей падпісваецца, тым больш мы можам інвеставаць у распаўсюд добрай спартыўная журналістыка на іншыя рынкі і павышэнне каштоўнасці прадукту для падпісчыкаў», – Джэймс Мірт.[52] |
Футбол:[61][62][63][64][65][66][67][68][69][70][71]
Змешаныя баявыя мастацтва:[80]
Маторныя віды спорту:[81]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.