Аку́лы (Selachimorpha), надатрад храстковых рыб, які ўключае восем атрадаў, дваццаць сямействаў і каля 350 відаў. Прадстаўнікі надатраду шырока распаўсюджаны ва ўсіх марах і акіянах, сустракаюцца таксама прэснаводныя акулы. Большасць відаў адносіцца да так званых сапраўдных драпежнікаў, асобныя віды (у прыватнасці, кітовая і гіганцкая акулы) харчуюцца планктонам.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Жаберныя шчыліны размешчаны галоўным чынам на баках цела. Пярэдні край груднога плаўніка не прымацаваны да бакавой паверхні галавы, анальны плаўнік прысутнічае або адсутнічае, палоўкі пояса груднога плаўніка не злучаюцца на спінным баку цела.