Урэчнік чырванаваты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Урэчнік чырванаваты

Урэчнік чырванаваты, Рдзест чырванаваты[1][2][3] (Potamogeton rutilus) — від травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae), распаўсюджаны ва ўмераных рэгіёнах Еўропы. Этымалогія: лац.: rutilus — «рудаваты, рыжаваты, чырванаваты»[4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Урэчнік чырванаваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton rutilus Wolfg., 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  519522
NCBI  397076
IPNI  603395-1
TPL  kew-308710
Закрыць

Апісанне

Шматгадовая расліна, 20—40 см вышынёй. Сцябло тонкае, 0,5—2 мм таўшчынёй. Лісце пераважна з чырванаватым адценнем, вузкалінейнае, на верхавіне доўга завостранае, 2,5—7,5 см даўжынёй, жорсткае. Прылісткі зрослыя бакамі. Кветканосы ў 4—6 разоў даўжэй нешматкветкавых суквеццяў. Плады 1,5—2 мм даўжынёй, паўшарападобныя, з выгнутым носікам, без кіля[2].

Распаўсюджанне

Еўропа: Вялікабрытанія, Беларусь, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Швецыя, Украіна[5].

Ва Украіне расце ў азёрах — на поўначы Палесся і лесастэпе, зрэдку[2]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыях Жытомірскай, Кіеўскай і Харкаўскай абласцей[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 391. (руск.) (укр.)
  3. Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. ISBN 978-966-542-512-0.
  4. Stevenson, A.; Waite, M. Concise Oxford English Dictionary: Luxury Edition. — OUP Oxford. — С. 1262. ISBN 9780199601110.
  5. The Euro+Med PlantBase. Праверана 07.04.2018. (англ.)

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.