Вячэрніца рыжая (Nyctalus noctula) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй (Vespertilionidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вячэрніца рыжая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nyctalus noctula Schreber, 1774


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632069
NCBI  51300
EOL  1038529
Закрыць

Апісанне

Даўжыня цела 64—81, перадплечча 51—57 мм. Галава параўнальна вялікая з шырокай мордай. Вушы цёмна-бурыя, акруглыя, кароткія, тоўстыя. Крылы вузнія і доўгія. Поўсць кароткая, мяккая, зверху палева-рыжая, знізу крыху святлейшая.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Азіі да Алтая і ў Паўднёва-Заходнім Кітаі. Паўночная мяжа арэала праходзіць праз Шатландыю, Швецыю, Паўднёвую Фінляндыю і Сярэдні Урал; паўднёвая — праз Іран і Гімалаі. Трапляецца ў мяшавых і шыракалістых лясах Еўрапейскай часткі Расіі, у лясах Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. На Беларусі найбольш пашыраная і шматлікая з вячэрніц. Пералётная.

Асаблівасці біялогіі

Селіцца ў старых высакастволых лясах, парках, гаях, старых садах. На Беларусі ў летніх сховішчах (дуплы дубоў, ліп, клёнаў, таполяў, радзей хвояў) трапляецца з сярэдзіны мая.

Корміцца па змярканні і на досвітку хрушчамі, соўкамі, ліставёрткамі, ваўнянкамі, пядзенікамі і іншымі насякомымі.

Самкі жывуць калоніямі па 20—90 асобін, самцы па адным (з 2-й паловы ліпеня калоніямі па 3—10 асобін). Дзіцянят (2, радзей 1) нараджае ў канцы мая — 1-й пал. чэрвеня. З Беларусі адлятае на зімоўку ў канцы жніўня ў краіны Заходняй Еўропы.

Літаратура

  • Курскоў А. Вячэрніца рыжая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 529.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.