Вышыня дрэва дасягае 10 метраў. Лісце яйкападобнае або эліптычнае, вострапілаватае, голае. Кветкі буйныя, белага колеру. Плады дробныя, да 2см у дыяметры, чырвонай або жоўтай афарбоўкі, круглявай або злёгку авальнай формы, даволі доўга захоўваюцца на дрэве. Дрэвы ўстойлівыя супраць марозу.