Кольчаты шаўкапрад, Кольчаты коканапрад, Прадзільнік персцянёвы[1] (Malacosoma neustria) — матылёк сямейства коканапрадаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Коканапрад кольчаты |
Кольчаты шаўкапрад |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Надсямейства: | Bombycoidea | Падсямейства: | Malacosominae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Malacosoma neustria Linnaeus, 1758
|
|
Закрыць
У матылька размах крылаў да 42 мм у самак і 32 мм у самцоў. Колер крылаў карычнева-жоўты з цёмнай папярочнай паласой. Вусень даўжынёй да 55 мм, блакітнавата-шэры, з белымі і аранжавымі палосамі на спіне і блакітнымі на баках.
Пашыраны ў Еўразіі, на Беларусі звычайны від. Жывуць у лясах, садах, вусені — калоніямі ўнутры або на паверхні павуцінных гнёздаў паміж галін і на ствалах.
Вусені аб’ядаюць лісце, бутоны, кветкі. Акукліваюцца паміж лісця і ў расколінах кары. Самкі ў сярэдзіне лета адкладваюць да 400 яец у выглядзе кольца вакол тонкіх галінак (адсюль назва).
Шкоднікі семечкавых і костачкавых пладовых культур і лясных парод.
- Кольчаты шаўкапрад // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.