From Wikipedia, the free encyclopedia
Першы з'езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, які адбыўся 17—18 студзеня 1926 у Мінску. Удзельнічала каля 60 дэлегатаў і гасцей. Было заслухана 12 дакладаў і паведамленняў, 4 з іх цалкам надрукаваны ў «Працах Першага з'езду...», змест астатніх прыведзены ў пратаколах з'езда. Даклады А. Ляўданскага «Некаторыя дадзеныя аб гарадзішчах Смаленскай губерні» (надрукаваны ў «Научных известиях Смоленского государственного университета»), Дз. Даўгялы «Літоўская метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі», М. Доўнар-Запольскага «Старыя беларускія архівы за межамі БССР», М. Мялешкі «Архіўныя справы ў БССР да сучаснага моманту», А. Спіцына «Аб сучасным стане беларускай археалогіі» і інш.
З'езд прыняў 6 рэзалюцый:
У іх ставіліся пытанні пра неабходнасць пераводу Літоўскай метрыкі ў Беларусь, і выданне яе дакументаў, аб вяртанні ў рэспубліку архіўных, музейных матэрыялазў, што датычацца Беларусі і знаходзяцца за яе межамі.
З'езд канстатаваў незадавальняючы стан старажытных помнікаў Беларусі, якія не ахоўваюцца, самавольна раскопваюцца, раскрадаюцца. Было вырашана падрыхтаваць спецыяльны законапраект аб старажытных помніках гісторыі і мастацтва. З'езд звярнуў увагу Інбелкульта на неабходнасць звярнуцца да ўрада рэспублікі, каб вярнуць на Беларусь бібліятэкі Храптовіча і Полацкай уніяцкай семінарыі, вывезеныя ў Кіеў, бібліятэку М. Х. Каладзеева па беларусазнаўству і гісторыі вайны 1812, якая знаходзілася ў Маскоўскім гістарычным музеі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.