From Wikipedia, the free encyclopedia
Георг Аўгуст Гольдфус (ням.: Georg August Goldfuß; 18 красавіка 1782, Турнау, — 2 кастрычніка 1848, Попельсдорф (цяпер у межах Бона)) — нямецкі палеантолаг і заолаг.
Георг Аўгуст Гольдфус | |
---|---|
ням.: Georg August Goldfuß | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1782[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1848[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Otto Goldfuss[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, геолаг, палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, батанік, арнітолаг, мінералог, in-home tutor |
Навуковая сфера | Заалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Генрых Эрнст Бейрих |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Goldfuss». Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Goldfuss».
|
Вучыўся ў медыка-хірургічным калегіуме ў Берліне, потым перайшоў у Эрлангенскі ўніверсітэт, які ў 1804 годзе скончыў з прысваеннем навуковай ступені дактары філасофіі.
Пасля гэтага ездзіў у Паўднёвую Афрыку. З 1806 года зноў у Эрлангене, з 1811 года дацэнт заалогіі ў мясцовым універсітэце. У 1818 годзе атрымаў званне прафесара заалогіі. Пазней быў зацверджаны на пасадзе прафесара заалогіі і мінералогіі Бонскага ўніверсітэта. У 1839—1940 гадах рэктар гэтага ўніверсітэта.
З 1806 года актыўна вывучае выкапнёвых жывёл на тэрыторыі Германіі.
З удзелам нямецкага палеантолага графа Георга фон Мюнстэра ён выдаў важную працу «Petrefacta germaniae» (1826—1844), у якую спачатку меркавалася даць ілюстрацыі ўсіх акамянеласце беспазваночных жывёл Германіі, але праца выйшла незавершанай, у яе ўвайшлі толькі малюнкі губак, каралаў, ігласкурых і часткі малюскаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.