From Wikipedia, the free encyclopedia
Glock 17 (Глок-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраення, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, дзякуючы чаму пазней ён быў прыняты на ўзбраенні войска Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» набылі шырокую вядомасць дзякуючы сваім баявым якасцям і распаўсюджанасці ў якасці зброі герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджанне па ўсім міры. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаныя пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).
Glock 17 | ||
---|---|---|
| ||
Апісанне | ||
Тып: | самазарадны пісталет | |
Краіна: | Аўстрыя | |
Гады эксплуатацыі: | з 1982 (войскі Аўстрыі) | |
Гісторыя мадэлі | ||
Канструктар: | Гастан Глок | |
Выраблялася: | Glock | |
Характарыстыкі | ||
Маса, кг: |
0,62 (без патронаў)
|
|
Даўжыня, мм: | 188 | |
Даўжыня ствала, мм: | 114 | |
Колькасць нарэзаў ствала | 6 | |
Нарэзка ствала: | правабокавая | |
Шырыня, мм: | 33 | |
Вышыня, мм: | 138 | |
Калібр, мм: | 9 мм | |
Патроны: | 9x19 Para | |
Прынцып дзеяння: | аддача ствала з кароткім ходам | |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 1200 | |
Боезабеспячэнне: | магазін на 17 (стандартны), 19 ці 33 патрона | |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 50 м | |
Даўжыня прыцэльнай лініі | 165 | |
Агульны рэсурс: | 300–350 тыс. стрэлаў | |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | ||
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 350–360 м/с | |
Асаблівасцю канструкцыі пісталета з’яўляецца адсутнасць сцяжка засцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога гапліка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, і няпоўная разборка ажыццяўляецца за секунды.
Пісталет «Глок-17» з’яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасці несумнеўных вартасцяў «Глок-17» набыў сусветную вядомасць і атрымаў такое шырокае распаўсюджанне.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.