From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́кавыя[3] (Fagaceae) — сямейства двухдольных раслін.
Букавыя | ||||||||||||||||
Quercus gambelii | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Fagaceae | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Дрэвы з чарговымі простымі ці лопасцевымі лістамі з ападаючымі прылісткамі, часта вечназялёныя. Суквецці каташкападобныя ці галоўчатыя. Кветкі аднаполыя, адна-домныя, рэдка двухдомныя, размешчаны на галоўнай восі суквецця дыхазіяльнымі групамі ці адзіночна. Мужчынскія кветкі маюць каля-кветнік з трохчленных кругоў. Тычынак столькі, колькі лісцікаў калякветніка ці больш. Тычынкі нерасшчэпленыя. Жаночыя кветкі маюць надпесцічны трохмерны калякветнік і песцік з 3 ці большага ліку карпел. Завязь трох-, шасцігняздовая з двума семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плод — арэх з плюскай.
Шырока распаўсюджана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях. Уключае 7-8 родаў і больш за 900 відаў. Асноўнымі родамі з’яўляюцца дуб (Quercus), каштан (Castanea) і бук (Fagus).
У сістэме APG II сямейства разбіта на дзесяць родаў. Род Nothofagus, які раней ставіўся да дадзенага сямейства, у цяперашні час выведзены ў асобнае сямейства Nothofagaceae.
Роды:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.