From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрамот (Electromote) — першы ў свеце электрычны транспартны сродак, які атрымоўваў сілкаванне ад кантактнай сеткі, які, фактычна, з’яўляўся першым тралейбусам. Ён быў прадстаўлены грамадскасці 29 красавіка 1882 вынаходнікам доктарам Вернерам фон Сіменсам у Халензее, прыгарадзе Берліна, Германія [1]. Першая тралейбусная лінія працягласцю 540 м (591 ярд) дзейнічала з 29 красавіка па 13 чэрвеня 1882 года. Маршрут пачынаўся ад станцыі Берлін-Халензее, ішоў да штрасэ 5 (цяпер Ёахім-Фрыдрых-штрасэ) і штрасэ 13 (цяперашняя Яхан-Георг-штрасэ), перасякаючы Курфюрстэндам на Курфюрстэнплац.
Electromote, пабудаваны кампаніяй Siemens & Halske AG, уяўляў сабой чатырохколавую фурманку з прывадам на заднія колы ад двух электрарухавікоў магутнасцю 2,2 кілавату праз ланцуговую перадачу. Тралейбус атрымліваў сілкаванне ад кантактнай сеткі пастаяннага току напругай 550 вольт пры дапамозе гнуткага кабеля, які цягнуў невялікую васьміколавую каляску («Kontaktwagen»), кая кацілася па кантактных правадах.
Гэты эксперыментальны транспартны сродак ужо адпавядаў усім тэхнічным крытэрыям тыповага тралейбуса. Па заканчэнні выпрабаванняў 13 чэрвеня 1882 года лінія была зачынена, а 20 чэрвеня дэмантавана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.