From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́бедзі[1] (Cygnus) — род вадаплаўных птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.
Лебедзі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лебедзь-шыпун садзіцца на ваду | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Cygnus Bechstein, 1803 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
гл. тэкст
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пер'е лебедзяў — чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрознівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іх памеры — яны з'яўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.
Размах крылаў дасягае двух метраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі развітая і дазваляе пераадольваць тысячы кіламетраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.
Птушанятамі апекуюцца абодва бацькі цягам году пасля нараджэння. Манагамныя. Лебядзіная пара трымаецца разам да канца жыцця. Калі адзін з іх памірае, то другі больш не шукае сабе пару.
Існуе сем відаў (на тэрыторыі Беларусі 3: лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, лебедзь малы):
Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.