From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярозкавыя[3] (Convolvuláceae) — сямейства павойных раслін (ёсць формы і не кучаравыя) з двухдольных.
Бярозкавыя | ||||||||||||||||
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Convolvulaceae Juss., 1789 nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Трыбы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
У большасці бярозкавых сцябло завівается спіральна направа (па кірунку гадзіннікавай стрэлкі) або налева каля якой-небудзь падпоры (гл. Павойныя расліны, Закручванне сцеблаў, Нутацыя).
Лісце ў асноўным простае, чарговае (не супраціўнае) на даволі доўгіх хвосціках, суцэльнае і пры аснаванні часцей сэрцападобнае або стрэлападобнае, радзей рассечанае на долі.
Кветкі правільныя, толькі ў аднаго роду двухсіметрычныя, яшчэ радзей аднаполыя. Вяночак суцэльны, буйны званочкавы або лейкападобны, або трубчата-варонкападобны, у пупышцы ў многіх відаў згорнуты спіральна, часам складкавы або лускавата размешчаны, белы або афарбаваны ў тоны ружовага, сіняга і фіялетавага колераў. Тычынак пяць, прымацаваных да аснавання вяночка; завязь свабодная, ля аснавання з кальцавым абадком, адна- або двухгнёздавая.
Формула кветкі: .
Плод — часцей за ўсё шарападобная, рэдка лопасцевая каробачка з нешматлікім насеннем; у нямногіх родаў плод ягадападобны.
Да бярозкавых адносяцца да 40 родаў з 1000 відамі траў аднагадовых і шматгадовых, паўкустоў і кустоў, ва ўсіх паясах зямнога шара, акрамя халоднага; асабліва частыя ў трапічнай Азіі і Амерыцы, Вест-Індыі (цэнтр іх распаўсюджвання); нямала таксама ў Аўстраліі і трапічнай Афрыцы. Выкапняў вядома да 10 відаў з трацічных адкладаў.
Вялікая колькасць бярозкавых вядома ў садаводстве, асабліва роды бярозка, Calystegia, іпамея.
У Расіі каля 22 відаў. У некаторых родаў карані нясуць мясістыя пажыўныя шышкі; такі, напрыклад, батат (Ipomoea batatas Lam.), у Японіі, Усходняй Афрыцы і Бразіліі, ужываецца ў ежу ў Бразіліі. Па іншых уласцівасцях выдатныя Convolvulus scamonia і Ipomoea purga, мексіканская расліна, мясісты корань якой дае лёгкі слабільны сродак; корань вядомы пад імем ялапавага (radix Jalappae), паколькі лічылася, што ён паходзіць ад другога віду таго ж роду, Ipomoea jalappa, што апынулася няслушным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.