Бадушка рагатая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бадушка рагатая (Centrotus cornutus) — від паўцвердакрылых насякомых з сямейства Гарбаткі (Membracidae).
Бадушка рагатая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і месцы пражывання
Распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, Беларусі, Украіне, Еўрапейскай частцы Расіі, Турцыі, на Каўказе і ў Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, Казахстане, Сібіры, на поўдні Хабараўскага і Прыморскага краёў. Жывуць на палянах, на буйнатраўі пад полагам лесу, каля лясных дарог і на ўзлессі. У Еўропе дарослых насякомых назіраюць з мая да кастрычніка.
Апісанне
Даўжыня цела імага 7—9,6 мм. Дарослыя асобіны чорныя, на іх целе ёсць жаўтаватыя прылеглыя валаскі; у самак краі бакавых і задніх адросткаў пярэдняспінкі бываюць бурыя. Надкрылы і іх жылкі празрыстыя.
Экалогія
Німфы ў перыяд росту звычайна не пакідаюць кармавых раслін, такіх як птушанец (Vincetoxicum), бадзяк (Cirsium), чартапалох (Carduus) і крапіва (Urtica). Імага жывуць на верхавінах травяністых раслін і кустах, але часцей на маладых дрэвах, такіх як таполя (Populus), дуб (Quercus), маліна (Rubus), сліва (Prunus) і іншых.
Фота
Зноскі
- Holzinger W. E., I. Kammerlander & H. Nickel. The Auchenorrhyncha of Central Europe - Die Zikaden Mitteleuropas. Fulgoromorpha, Cicadomorpha excl. Cicadellidae. — 2003. — Т. I. — С. 529. — 674 с. — ISBN 90—04-12895-6.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.