From Wikipedia, the free encyclopedia
Bougainvillea — род вечназялёных раслін сямейства Nyctaginaceae. Распаўсюджаныя ў Паўднёвай Амерыцы.
Bougainvillea | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Bougainvillea Comm. ex Juss. (1789) | |||||||||||||||
|
Род названы у гонар Луі Антуана дэ Бугенвіля (1729—1811), французскага вандроўніка, кіраўніка першай французскай кругасветнай экспедыцыі, члена Парыжскай Акадэміі навук.
Прадстаўнікі роду — вечназялёныя павойныя хмызнякі, часам невысокія дрэвы. Расліны ў прыродзе дасягаюць вышыні 5 метраў.
Лісце чарговае, з суцэльнымі бакамі.
Кветкі дробныя, малапрыкметныя, заключаны ў ярка афарбаваныя (звычайна ў пурпурны колер) шырокія прыкветкі, якія і вызначаюць дэкаратыўную каштоўнасць прадстаўнікоў гэтага роду.
Некаторыя віды культывуюць як пакаёвыя або аранжарэйныя расліны, гэта ставіцца ў першую чаргу да бразільскіх відаў Bougainvillea glabra і Bougainvillea spectabilis. Расліны лёгка размножваюцца тронкамі, хутка растуць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.