From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW 501/502 — сямейства вялікіх седанаў ад BMW. Тэхнічнай асновай сямейства сталі даваенныя распрацоўкі BMW, але арганізаваць серыйны выпуск атрымалася толькі восенню 1952 года. Працягваўся ён да 1964 года. На базе сямейства 501/502 былі створаны спорткупэ BMW 503 і BMW 3200 CS.
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4730 мм |
Шырыня: | 1780 мм |
Вышыня: | 1530 мм |
Колавая база: | 2835 мм |
Маса: | 1340 кг і болей (501) 1440 кг і болей (502) |
Папярэднік |
BMW New Six |
Звязаныя: | BMW 503, BMW 3200 CS |
Падобныя мадэлі: | BMW/EMW 340 |
Сегмент: | D-сегмент |
Аб'ём бака: | 70 л |
Дызайнер: | Пётр Шыманоўскі |
Пасля Другой сусветнай вайны кампанія BMW апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.
Самы буйны завод у Эйзенахе апынуўся ў савецкай зоне акупацыі і фактычна атрымаў поўную незалежнасць ад галаўнога офіса кампаніі ў Баварыі. З 1945 па 1950 гады тут аднавілі вытворчасць перадваеннай мадэлі BMW 321, а неўзабаве завод пачаў выпускаць (у асноўным, для рэпарацыйных паставак у СССР і на экспарт) мадэрнізаваную і абноўленую версію даваеннага седана BMW 326, названую спачатку BMW 340 — у ёй характэрная для BMW рашотка радыятара з двума вертыкальнымі «ноздрамі» была заменена на больш сучасную, з гарызантальнымі брусамі. У 1951 годзе завод быў вымушаны памяняць марку BMW на EMW (E ад Eisenacher), а завадскі лагатып з традыцыйнага сіне-белага «вентылятара» BMW ператварыўся ў падобны, але чырвона-белы «вентылятар». Гэты аўтамабіль выпускаўся да 1955 года, і пасля шляхі BMW і EMW канчаткова разышліся. На заводзе ў Эйзенахе ў далейшым выпускалі малалітражкі Wartburg.
Пакінуты завод у Мюнхене ў гады вайны выпускаў авіярухавікі, і быў цалкам разбураны авіяцыяй саюзнікаў. Яго аднаўленне заняло шмат гадоў.
Тым не менш у Мюнхене падумвалі аб аднаўленні аўтамабільнай вытворчасці. У 1949 годзе быў створаны прататып аўтамабіля BMW 501, дызайн для якога распрацавала італьянскае атэлье Pininfarina. Тым не менш, гэты прататып не быў прыняты, а замест яго пачалася распрацоўка аўтамабіля з выкарыстаннем перадваенных задзелаў кампаніі. BMW прадставіла 501-ю мадэль у 1951 годзе на выставе IAA ў Франкфурце. Аўтамабіль быў запушчаны ў серыю толькі ў 1952 годзе. Першапачаткова на яго ўсталёўваўся слабы для цяжкага аўтамабіля радны шасціцыліндравы рухавік аб'ёмам 1971 см3, развіваўшы ўсяго 65 к. с. і разганяўшы аўтамабіль да 135 км/г, што не дазваляла на роўных спаборнічаць з найноўшымі мадэлямі Mercedes-Benz. У астатнім, аўтамабіль быў досыць сучасны — на ім былі ўжытыя гнутае шкло, дэталі з лёгкіх сплаваў і іншыя тэхнічныя навінкі. Аднак, дызайн аўтамабіля быў досыць кансерватыўным — палупантоныя кузавы з плыўным пераходам ад пярэдніх крылаў да задніх у тыя гады актыўна выцясняліся цалкам пантоннымі (як у «Перамогі»). У адрозненне ад EMW, мюнхенскія BMW захавалі фірмовую рашотку радыятара з двума вертыкальнымі «ноздрамі». Дызайн аўтамабіля быў вельмі самабытным і прыгожым, у сябе на радзіме гэтыя машыны атрымалі мянушку «Анёл Барока» (ням.: «Barockengel»). Кузаў для новай мадэлі выраблялі ў штутгарцкай фірме Baur.
У 1955 годзе аўтамабіль атрымаў шасціцыліндравы рухавік працоўным аб'ёмам 2077 см3, які развіваў 72 к.с.
Праз тры гады была запушчана ў серыю і васьміцыліндравая версія (2580 см3, 100 к. с., 160 км/г), якая атрымала пазначэнне BMW 502. З’яўленне гэтай мадыфікацыі дазволіла не толькі зраўняцца з Mercedes-Benz, але і апярэдзіць яго, так як першы штутгартцкі V8 з’явіўся толькі ў 1963 годзе. У 1958 годзе вытворчасць шасціцыліндравых 501-х было спынена.
Гэтак жа, кузаўное атэлье Baur на базе BMW 502 выпускала купэ і кабрыялеты.
Нягледзячы на ў цэлым удалую канструкцыю і цудоўны дызайн, BMW 501/502 не былі камерцыйна паспяховымі машынамі: у пасляваеннай Германіі асаблівым попытам яны не карысталіся, а ў іншых краінах тавары «Made in Germany» куплялі неахвотна. Самы выгадны ў тыя часы амерыканскі рынак быў перапоўнены падобнымі аўтамабілямі мясцовай вытворчасці, і перспектыў выхаду на яго не было. Задачу выратавання фірмы BMW і выхаду з крызісу прыйшлося вырашаць зусім іншым аўтамабілям.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.