Шампіньёнавыя, агарыкавыя (Agaricaceae) — сямейства шапкавых базідыяльных грыбоў парадку Агарыкальныя (Агарыкальныя).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Пладовыя целы мясістыя, маюць частковае покрыва, сляды якога застаюцца на ножцы. Гіменафор пласціністы. Споры бясколерныя або фіялетава-бурыя.
На тэрыторыі Беларусі 4 роды, 25 відаў. Найбольш пашыраны грыбы-парасонікі, лепіёта (Lepiota), шампіньён (Agaricus), цыстадэрма (Cystoderma)[1].
Некаторыя шампіньёнавыя ядомыя і лекавыя грыбы.
Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.