9M318
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
9M318 — беларуская ракета для ЗРК «Бук».
Ракеты 9М318 упершыню прэзентавалі ў 2019 годзе. Вырабляе іх прыватнае прадпрыемства НВТАА «ОКБ ТСП». Яны сабраныя з беларускіх камплектуючых падчас вытворчасці чарговай беларускай мадэрнізацыі ЗРК «Бук».
Першыя выпрабаванні гэтай ракеты прайшлі ў 2020 годзе, а мадэрнізаваны «Бук-МБК2» з гэтымі ракетамі на борце прэзентавалі на выставе ADEX-2022 у Баку (Азербайджан) у верасні 2022 года. Згодна з апісаннем распрацоўнікаў, комплекс «прызначаны для паражэння ўсіх тыпаў аэрадынамічных цэляў ва ўмовах інтэнсіўнага радыёэлектроннага процідзеяння праціўніка, а таксама для барацьбы з тактычнымі балістычнымі ракетамі і элементамі высокадакладнай зброі, паражэння надводных і наземных цэляў».
9М318 мае заяўленую далёкасць стральбы ад 3 да 70 кіламетраў і можа трапляць у паветраную цэль, якая ляціць на вышыні ад 15 метраў да 25 кіламетраў з хуткасцю да 1350 м/с. Маса ракеты складае 815 кілаграмаў, яна абсталяваная актыўнай галоўкай саманавядзення і можа трапляць у цэль з дакладнасцю да 10 сантыметраў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.