From Wikipedia, the free encyclopedia
7-я асобная механізаваная брыгада, 7-я амбр (укр.: 7-ма окрема механізована бригада, 7 омбр) — вайсковае фармаванне Узброеных Сіл Украіны, створанае спецыяльна для ўдзелу ў ваеннай аперацыі ў Іраку. Прызначалася для замены 6-й асобнай механізаванай брыгады. Пасля завяршэння сваёй місіі перадала эстафету 81-й тактычнай групе.
7-я асобная механізаваная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 22 верасня 2004 — май 2005[1] |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Сухапутныя войскі Украіны |
Уваходзіць у | |
Тып | Механізаваныя войскі Украіны |
Колькасць | 1394[2]—1587[3] чалавек |
Дыслакацыя | Эль-Кут |
Удзел у | Іракская вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал-маёр Сяргей Мікалаевіч Папко[4] |
Фарміраванне 7-й амбр было праведзена ў Паўднёвым аператыўным камандаванні. Яе стварэнне адбылося на падставе Указа Прэзідэнта Украіны ад 02.06.2003 г. №459 і Пастановы Кабінета Міністраў Украіны ад 05.06.2003 г. №897.
Як адзначаў падпалкоўнік Р. Туравец, былы баец 5-й амбр, падрыхтоўка падраздзялення праходзіла на фоне актыўных дыскусій украінскіх палітыкаў аб мэтазгоднасці знаходжання ўкраінскага кантынгенту ў Іраку. Колькасць загінулых украінцаў на той момант дасягнула 17 чалавек. У верасні 2004 года міністр абароны Украіны А. Кузьмук заявіў аб магчымым заканчэнні місіі[2].
Кіраўніцтва вырашылася скараціць колькасць брыгады. Адзін з трох механізаваных батальёнаў (АМБ) — 71-ы, быў расфармаваны. Невялікая частка яго асабістага складу была накіравана для даўкамплектавання 73-га амб. Па агульнай колькасці асабістага складу 7-я брыгада склала 1394 чалавека[2]. Для параўнання, 6-я і 5-я амбр, якія ўдзельнічалі ў Іракскім канфлікце раней, мелі па тры батальёны колькасцю больш за 1600 вайскоўцаў.
За перыяд выканання заданняў у складзе шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтар—Поўдзень» вайскоўцамі 7-й асобнай механізаванай брыгады змаглі[2]:
11 студзеня 2005 года, паводле ініцыятывы лідара Камуністычнай партыі Украіны П. Сіманенкі, Вярхоўная Рада прыняла пастанову, у якім прэзідэнту было прапанавана неадкладна вярнуць ўкраінскіх міратворцаў на радзіму «ў сувязі з небяспечным абвастрэннем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Іраку і ахвярамі сярод украінскіх вайскоўцаў прапануецца лічыць немэтазгодным далейшае знаходжанне падраздзяленняў узброеных сіл Украіны ў гэтай краіне»[5]. За рашэнне прагаласавалі 308 дэпутатаў[6].
Рашэнне аб падрыхтоўцы да вываду ўкраінскага кантынгенту прыняў Л. Кучма. Паэтапнае скарачэнне і вывад украінскага кантынгенту з Іраку пачаліся 15 сакавіка 2005 года[2].
Дата | Імя | Званне | Характар |
---|---|---|---|
29.09.04 | Алег Ціханаў | падпалкоўнік | ДТЗ |
09.01.05 | Алег Маціжаў | падпалкоўнік | падрыў фугаса |
09.01.05 | Юрый Заграй | капітан | падрыў фугаса |
09.01.05 | Сяргей Андрушчанка | капітан | падрыў фугаса |
09.01.05 | Валерый Бражэўскі | капітан | падрыў фугаса |
09.01.05 | Уладзімір Сівы | старшы прапаршчык | падрыў фугаса |
09.01.05 | Аляксандр Кацарскі | прапаршчык | падрыў фугаса |
09.01.05 | Андрэй Сітнікаў | старшы сяржант | падрыў фугаса |
09.01.05 | Вера Петрык | старэйшы сяржант | падрыў фугаса |
За высокія прафесійныя якасці 52 вайскоўца 7-й амбр узнагароджаны памятнымі знакамі камандзіра шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтар-Поўдзень» і ганаровымі граматамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.