From Wikipedia, the free encyclopedia
64-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[1] (ням.: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.
64-ы батальён дапаможнай паліцыі | |
---|---|
Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64 | |
Гады існавання | 1 лютага 1944 года—чэрвень 1944 года |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | начальнік паліцыі парадку Беларусі[2] |
Уваходзіць у | шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя) |
Тып | дапаможная паліцыя |
Колькасць | 65 чалавек |
Дыслакацыя | Глыбокае, Беларусь |
Удзел у |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
64-ы батальён быў сфармаваны 1 лютага 1944 года у Глыбокім як вартавы[3]. У траўні 1944 года батальён атрымаў статус палявога[3]. Найпраўдападобней, батальён так ніколі і не дасягнуў баявога стану, бо, станам на 29 лютага 1944 года[4], налічваў толькі 65 чалавек[1]. У чэрвені[5] батальён быў эвакуяваны ў Польшчу з-за савецкага наступлення на Беларусь. Пазней батальён увайшоў у склад 2-га палка брыгады Зіглінга.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.