1245: Бітва пры Яраславе, адна з буйнейшых бітваў XIII ст. у Еўропе, войскі Данілы і Васількі Раманавічаў разбілі венграў, якія выступілі ў падтрымку Расціслава Чарнігаўскага. Даніла таксама паслаў па дапамогу ў Літву, але войска Міндоўга не паспела да бітвы.
1920: У Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай. Расія жадала ўсталявання меж па лініі Керзона, патрабавала скарачэння ўзброеных сілаў Другой Рэчы Паспалітай да 50 тыс. і перадачы іх зброі Чырвонай Арміі, тымчасова абяцаючы не трымаць на мяжы больш за 200 тыс. сваіх войскаў. Дэлегацыя Другой Рэчы Паспалітай праз колькі дзён такіх перамоў адкінула гэтыя ўмовы.