From Wikipedia, the free encyclopedia
.22 LR (ангел. long rifle — доўгі вінтовачны, 5.6x15 мм) — мелакаліберны ўнітарны патрон кальцавага ўзгарання 22-га калібра (5,6 мм).
Патрон для паляўнічых і спартыўных мэт, ужываецца як у вінтоўках, так і ў пісталетах. Пры выкарыстанні гэтага патрона ў пісталетах дульная энергія куль складае ад 55 да 90 Дж, у вінтоўках ад 125 да 200 Дж. Пачатковая хуткасць кулі ў залежнасці ад зброі і маркі патрона складае ад 250 м/с да 410 м/с.
Амерыканскі вытворца агнястрэльнай зброі J. Stevens Arms & Tool Company прадставіў патрон .22 Long Rifle ў 1887 годзе. Патрон абавязаны сваім паходжаннем патронам .22 BB Cap (1845 г.) і .22 Short (1857 г.). Ён аб'яднаў гільзу .22 Long (1871 г.) з куляй на 40 гран (2,6 г), што дало яму большую агульную даўжыню, больш высокую дульную хуткасць і выдатныя характарыстыкі, што ў якасці паляўнічага і мэтавага снарада.
У .22 LR выкарыстоўваецца куля з пяткай, што азначае, што куля такога ж дыяметра, як і гільза, і мае больш вузкую «пятачную» частку, якая змяшчаецца ў гільзе.
Патрон прымяняецца ў вінтоўках, пісталетах, рэвальверах, а зрэдку нават у пісталет-кулямётах і кулямётах (кулямёт Блюма). Вырабляецца для вінтовак у асноўным для паляўнічых і спартыўных мэт, а для пісталетаў - для трэніровачна-спартыўных мэт і зрэдку - самаабароны. З-за невысокай энергіі і занадта крутой траекторыі кулі дадзены патрон прыдатны толькі для здабычы дробнай дзічыны (вавёрка, собаль) на кароткіх дыстанцыях. Таксама выкарыстоўваецца ў спецыфічных сферах дзе і патрэбна невысокая энергія кулі на кароткіх дыстанцыях. Напрыклад зброю з такім патронам выкарыстоўваюць наглядчыкі федэральных і мясцовых турмаў ЗША, асабліва пры падаўленні бунтаў зняволеных. Наглядчыкі вельмі хутка ацанілі добрыя якасці такой зброі. Маламагутны патрон амаль не дае рыкашэтаў і забяспечвае выдатную дакладнасць і стабільнасць нават пры стральбе доўгімі чэргамі. Пры гэтым высокая хуткастрэльнасць пры стральбе доўгімі чэргамі паспяхова кампенсавала малое спыняльнае дзеянне асобнай кулі, разам з ёмкім магазінам забяспечыўшы высокую агнявую моц, якая неабходная пры падаўленні беспарадкаў (напрыклад спецыяльна распрацаваны пісталет-кулямёт American-180 з дыскавым магазінам на 165 патронаў .22LR).
Маркіроўка | Маса патрона/кулі, г | Даўжыня патрона, мм | Пачатковая хуткасць, м/с | Дульная энергія, Дж | Кучнасць (R50 на 100 м), мм | Балістычны каэфіцыент |
---|---|---|---|---|---|---|
Біятлон | ??/2.75 | ? | ? | ? | 50-70 | 0.160 |
Eley Tenex | ??/2.59 | ? | 331 | ? | 63 | 0.157 |
Тэмп | ??/2.59 | ? | ? | ? | 25-45 | 0.15 |
SS22LRH | ??/2.4 | ? | 398 | ? | ? | 0.128 |
Сурок | ??/1.88 | ? | 450 | ? | 100 | 0.08 |
Рубеж | ??/?? | ? | ? | ? | 45-200 | ? |
S&B HV | ??/2.33 | ? | 405 | 190 | ? | ? |
Як заўважылі шматлікія стралкі, кучнасць патронаў Тэмп вельмі залежыць ад умоў транспарціроўкі і хранення патронаў. Таму бываюць вялікія разбежкі па кучнасці, напрыклад для 100 метраў яна можа быць як 25 мм, так і 50 мм (хаця на заводах ізгатоўцах даюць адзнаку на 125 мм)прычым асноўны разброс па вертыкалі. Датагож трэба дадаць што выкарыстанне даннай маркі патронаў патробуе больш частай чысткі ствала.
Звышгукавы патрон калібра.22 LR. За кошт нізкай масы кулі ўдалося павялічыць хуткасць і дальнастрэльнасць, але з-за гэтага ў кулі высокая адчувальнасць да ветра. Таксама мінусам гэтага патрона з’яўляецца і тое што куля прызначанная для ствалоў з паменшанай колькасцю нарэзаў (у адваротным выпадку кулю «зносіць» на 15 см за 100 м).
Экспансіўны, звышгукавы патрон. Адзін з самых магутных патронаў калібра.22 LR
У ЗША вырабляліся спецыяльныя патроны калібра .22 LR са зброевым дробам. Звычайна іх выраблялі з дробам № 12. Іх часта называлі «стрэлам змяі» (snake shot), «стрэлам птушкі» ці «стрэлам пацука» з-за іх выкарыстання для барацьбы са шкоднікамі на кароткіх і вельмі кароткіх дыстанцыях. Такія патроны маюць альбо гільзу, зачыненую гофрай, альбо паўпразрыстую пластыкавую «кулю» з дробам (пластык кулі разбіваецца пры стрэле). Аднак такі патрон стаў таксама папулярны ў стэндавай стральбе па талерачках.
У сучаснай Беларусі патроны калібра .22 LR у асноўным выкарыстоўваюцца ў спартовых мэтах і для ранняга навучання стральбе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.