Язэп Туркевіч (1876 — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Хуткія факты Язэп Туркевіч, Род дзейнасці ...
Язэп Туркевіч
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1876
Партыя
Член у
Закрыць

Перад Першай сусветнай вайной жыў у Вільні, працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расійскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзеячаў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Віленскую беларускую раду. У сакавіку 1918 года быў разам з Антонам Луцкевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на беларускае паседжанне ў Мінск, якое завяршылася абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. У 1922 годзе балатаваўся ў польскі сейм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта, але дэпутацкага мандату не атрымаў. Пасля быў рэдактарам шэрагу заходнебеларускіх газет.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.