Remove ads

Ян Карцан (?, Вялічкі — 1611) — друкар i кнігавыдавец.

Хуткія факты Ян Карцан, Дата нараджэння ...
Ян Карцан
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1611
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вялічках. Паводле веравызнання — пратэстант. Друкарскай справе навучаўся ў Кракаве. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку Лоск, дзе змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, які працаваў у магната Яна Кішкі і выехаў у Вільню. У 1576 выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне С. Буднага «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры» і праца Цыцэрона «Аб павіннасцях», перакладзеная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з 1576 па 1580 гг. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай.

Пасля імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні. 31 ліпеня 1599 ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: «Тлумачэнне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца 1580 годам. У 1583 перавыдае ў Вільні сачыненне «Аб павіннасцях», а ў 1595 ўпершыню выдае сачыненне Цыцэрона «Кнігі аб старасці» ў перакладзе Б. Буднага. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Іўдзейскай вайны» у дзвюх частках і сачыненне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадку пахавання, напісаныя па-латыні і па-польску. У 1600 Я. Карцан выпускае сачыненне Юста Ліпсіуса «Аб сталасці» у перакладзе Я. Пятровіча, якое ў 1649 было перавыдана ў Кракаве і ў 1770 — у Вільні. Важнае месца ў гэтым раздзеле выдавецкага плану Карцана займаюць кнігі Я. Пратасавіча.

У самым канцы XVI — пачатку XVII стст. Карцан друкуе серыю падручнікаў. Каля 1599 года выходзіць «Лемантар» польскай мовы. У 1602 у Вільні выходзіць падручнік арыфметыкі — «Алгарытм», складзены ў свой час Бернардам Воевудкай. Пазней Карцан распачаў выпуск у Літве кніг па медыцыне, а таксама прыступіў да выпуску календароў («Новы і стары каляндар на год…1606»). Апошні раз подпіс Я. Карцана з’явіўся на брашуры З. Мічынскага («Oratio»), выдадзенай у студзені 1611 годзе.

За трыццаць гадоў працы з 1580 па 1611 г. Ян Карцан выдаў 101 кнігу на польскай, лацінскай і грэчаскай мовах; у тым ліку — сачыненні антычных аўтараў — 11, на маральна-этычныя тэмы — 4, навукова-вучэбная літаратура — 7, па медыцыне — 3, на палітычныя тэмы — 10, апісанне вандровак — 3, календары — 3, палемічная літаратура — 9, панегірыкаў — 22, тэалагічнага характару — 21, на іншыя тэмы — 8.

Пасля смерці Я. Карцана друкарня перайшла яго сыну Іосіфу.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

    Remove ads