Янка (Іван Іванавіч) Гарох (1908, в. Слабада, цяпер Стаўбцоўскі раён — пасля верасня 1932) — заходнебеларускі пісьменнік.
Янка Гарох | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за верасень 1932 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Слабада, цяпер Стаўбцоўскі раён[1].
Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. удзельнічаў у вучнёўскіх хваляванняў. Быў на камсамольскай працы, за што быў выключаны з гімназіі і займаўся на прыватных курсах. Паводле некаторых звестак, у 1930 г. быў асуджаны Віленскім акруговым судом на 2 гады турмы. У 1932 г. разам з М. Танкам выдаваў у Вільні палітычны і літаратурны часопіс «Пралом», у адным з нумароў якога апублікаваў свой верш, займаўся афармленнем вокладкі. Іншыя вершы, паводле сведчанняў М. Танка, засталіся ў рукапісах, якія не захаваліся[1].
У верасні 1932 г. нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу ў бок БССР. Быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Далейшы лёс невядомы, акрамя таго, што лісты ад Я. Гароха прыходзілі каханай дзяўчыне яшчэ напярэдадні Другой сусветнай вайны[1].
Дата смерці і месца пахавання невядомае[1].
Зноскі
- Гарох Янка – Белліт (24 жніўня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.