Яўген Шыдлоўскі (нар. 13 студзеня 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Яўген Шыдлоўскі, Поўнае імя ...
Футбол
Яўген Шыдлоўскі
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі
Нарадзіўся 13 студзеня 1991(1991-01-13)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)
2012   Беларусь Ліда 18 (1)
2013   Беларусь Віцебск 21 (1)
2014   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (1)
2015—2017 Беларусь Гарадзея 38 (3)
2018 Беларусь Ліда 19 (2)
2019 Беларусь Смалявічы 18 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага «Белкарда», дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпеда», дзе выступаў у якасці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазней на працягу трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебска» і «Граніта». З апошнім клубам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусціўся на пазіцыю абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў Жодзіна, аднак у выніку прагляду не падышоў і ў лютым пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў іграком «Гарадзеі»[3], якой па выніках сезона 2015 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[4]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Вышэйшай лізе. У пачатку сезона 2017 і ў ліпені 2017 года гуляў у стартавым складзе, астатні ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных, за сезон згуляў у 7 матчах у Вышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].

У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон у аснове, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў чэрвені.

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў «Смалявічы»[8]. У смалявіцкай камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з верасня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].

Міжнародная кар’ера

У 2009 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльТарпедаБеларусь252
2009дубльТарпедаБеларусь175
2011Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь40
2012Д2ЛідаБеларусь181
2013Д2ВіцебскБеларусь211
2014Д2ГранітБеларусь261
2015Д2ГарадзеяБеларусь263
2016Д1ГарадзеяБеларусь50
2017Д1ГарадзеяБеларусь70
2018Д2ЛідаБеларусь192
2019Д2СмалявічыБеларусь180
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.