Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Феліксавіч Шуне́йка (нар. 5 мая 1954, г. Гродна) — беларускі мастацтвазнавец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства.
Яўген Феліксавіч Шунейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак, тэарэтык мастацтва, дзеяч мастацтваў, настаўнік |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства[1], art theory[d][1] і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). 3 1980 працаваў у Гродзенскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, з 1986 загадчык аддзела Беларускага фонду культуры. 3 1989 выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў (з 1999 дацэнт, затым прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў).
Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае беларускае мастацтва, у т.л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М. Багдановіч» (1981, Дом-музей М. Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гарадская бібліятэка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў беларускіх народных набіванак канца XIX — пач. XX ст.
Аўтар шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый па праблемах асэнсавання спадчыны беларускіх мастакоў у еўрапейскім кантэксце, па пытаннях асаблівасцей мастацкага аздаблення беларускага тэкстылю, спецыфіцы мастацтва усходніх краін. Удзельнік радыё і тэлевізійных перадачах па праблемах сучаснага беларускага і замежнага мастацтва.
* Известная и неизвестная белорусская культура. Основные пути Республики Беларусь к расширению и углублению международного культурного сотрудничества / Евгений Шунейко // Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. — Мінск, 2006. — Вып. 5. — С. 79—81. * Пачатак новага перыяду ў развіцці сучаснага беларускага мастацтва / Я. Ф. Шунейка // Сучаснае мастацтва Беларусі: панарама, перспектывы: матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 30 красавіка 2009 г. — Мінск, 2010. — С. 17—20.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.