Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў (нар. 10 снежня 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Хуткія факты Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў, 9-ы Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі ...
Закрыць
У 1974 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». Валодае англійскай і французскай мовамі.
- У 1974—1981 — інжынер-перакладчык НДІ «Імпульс».
- У 1981—1984 — намеснік сакратара праўлення Ленінградскага аддзялення Саюзу журналістаў СССР.
- У 1984—1990 — на дыпламатычнай працы ў МЗС СССР.
- У 1987—1990 — намеснік прадстаўніка МЗС СССР у Ленінградзе.
- У 1990—1991 — намеснік дырэктара па знешнім сувязям музея «Дзяржаўны Эрмітаж».
- У 1991—1993 — прарэктар Міжнароднага інстытута развіцця і навучання банкаўскай і біржавой дзейнасці па пытаннях знешняга фінансавання і міжнародных сувязяў.
- У 1993—2006 — на кіруючых пасадах у ЗАТ «Дрезднер банк» і ААТ "Знешгандльбанк (Санкт-Пецярбург).
- З верасня 2006 па чэрвень 2007 — начальнік дэпартамента сацыяльна-эканамічнага і фінансавага маніторынгу апарата паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе
- З чэрвеня 2007 па снежань 2010 года — намеснік паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, курыраваў сацыяльна-эканамічную сферу.
- З 26 снежня 2010 года — памочнік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.
- З 23 сакавіка 2012 года па 15 снежня 2016 года — намеснік Сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.[1][2][3]
- З 15 снежня 2016 года — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Латвіі[4]. Даверчыя граматы ўручыў 7 лютага 2017 года.[5]
10 сакавіка 2021 года камітэт Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ухваліў кандыдатуру Яўгена Лук’янава ў якасці расійскага амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь[6]. 25 сакавіка 2021 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі падпісаў указ аб прызначэнні Лук’янава амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь[7]. 14 студзеня 2022 года быў заменены на Барыса Грызлова.
- Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 3 класа (13 снежня 2007).[8]
- Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 2 класа (7 мая 2009).[9]
- Надзвычайны і паўнамоцны пасол (13 чэрвеня 2018).[10]
- Ордэн Пашаны (3 снежня 2011) — За вялікі ўклад у забяспечванне нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную работу[11].
- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (18 лістапада 2010) — За дасягнутыя працоўныя поспехі і плённую шматгадовую работу[12].
- Медаль «У память 300-годдзя Санкт-Пецярбурга».
Жанаты. Мае дарослых сына і дачку.