From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Станіслававіч Глінскі (нар. 3 лістапада 1988, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Магістр гістарычных навук.
Яўген Станіслававіч Глінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1988 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, архівіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | магістр гістарычных навук[d] |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Нарадзіўся 3 лістапада 1988 года ў Мінску ў сям’і рабочых. Беларус. Вучыўся ў сярэдняй школе № 207 г. Мінска, у 2004—2006 гадах — у Ліцэі БДУ.
Скончыў у 2011 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2012 годзе — магістратуру, у 2015 — аспірантуру БДУ.
З 2014 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці.
Напрамкі даследаванняў: грамадская думка Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў, шляхецкая генеалогія XVI — першай паловы XIX стагоддзяў, крыніцазнаўства, гісторыя гістарычнай думкі, постмадэрнізм у гісторыяпісанні, гістарычная памяць і гістарычная свядомасць.
Спецыяліст па генеалогіі зямянска-баярскіх родаў Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, кіраўнік аўтарскага калектыву праекта Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Гербоўнік беларускай шляхты».
Лаўрэат Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прэміяй Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшы артыкул на сацыяльна-гуманітарную тэматыку за 2018 г. (Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.