Яўген Іваненка (нар. 22 снежня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Яўген Іваненка, Поўнае імя ...
Футбол
Яўген Іваненка
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Іваненка
Нарадзіўся 22 снежня 1995(1995-12-22)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 85 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2024 Беларусь Славія (Мазыр) 14 (-22)
2015   Беларусь Хімік (Светлагорск) 19 (-29)
2018   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 1 (-4)
2020—2021   Беларусь Гомель 21 (-16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2024.
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.

У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[4]. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Славію»[5]. У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з мазыранамі, а ў лютым зноў быў арандаваны «Гомелем»[6]. Пачынаў сезон другім брамнікам пасля Алега Кавалёва, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[7].

З 2022 года быў рэзервовым брамнікам «Славіі». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У жніўні 2024 года пакінуў «Славію»[9].

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2014Д2Славія3−5
2015Д2Хімік19−29
2016дубльСлавія18−32
2017дубльСлавія14−14
2018 (1)Д2Славія2−0
2018 (2)Д2Граніт1−4
2019Д1Славія1−5
2020 (1)дубльСлавія12−17
2020 (2)Д2Гомель6−4
2021Д1Гомель15−12
2022Д1Славія3−6
2023Д1Славія1−2
2024 (1)Д1Славія4−4
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.