беларуская вяслярка, бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Яраслава Анатолеўна Паўловіч (нар. 2 лістапада 1969, Пінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.
Яраслава Анатолеўна Паўловіч | |
---|---|
Пол | жанчына[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзілася |
2 лістапада 1969[1][2] (54 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 150 см[3] |
Вага | 46 кг[3] |
Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні з пачатку 1990-х гадоў. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, уладальніца двух сярэбраных медалёў чэмпіянатаў Еўропы, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляе Брэсцкую вобласць, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася 2 лістапада 1969 года ў Пінску.
Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку ў Пінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па вяслярных і ветразных відах спорту і ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту. Адносіцца да спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Першага сур'ёзнага поспеху дабілася ў 1988 годзе, стаўшы чэмпіёнкай рэспублікі. У асноўным складзе беларускай зборнай дэбютавала ў сезоне 1993 года на чэмпіянаце свету ў Рачыцы (Чэхія), будучы рулявой, заняла пятае месца ў заліку ворных васьмёрак. На першынстве свету 1995 года ў Тамперэ (Фінляндыя) ў той жа дысцыпліне зноў была пятай.
Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Волчак, Наталля Стасюк, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка і Тамара Давыдзенка, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.
На розных этапах Кубка свету 1997 года Паўловіч неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, на чэмпіянаце свету ў Савоі (Францыя) ў ворных васьмёрках прыйшла да фінішу восьмай.
Пасля працяглага перапынку ў 2009 годзе Яраслава Паўловіч зноў увайшла ў асноўны склад зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні. У гэтым сезоне са сваім васьмімясцовым экіпажам яна ўдала выступіла на некалькіх этапах сусветнага кубка, заняла восьмае месца на чэмпіянаце свету ў Познані (Польшча), а таксама выйграла медаль на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў Брэсце, прайграўшы ў фінальным заездзе толькі камандзе з Румыніі. Праз год была шостай на Чеэмпіянаце Еўропы ў Мантэмар-у-Велью (Партугалія), яшчэ праз год заняла другое месца на Чеэмпіянаце Еўропы ў Плоўдзіве (Балгарыя). Пасля прымала ўдзел у чэмпіянатах Еўропы 2012, 2013 і 2014 гадоў, нязменна выходзіла ў фінальныя стадыі спаборніцтваў, у вырашальных заездах была блізкая да прызавых пазіцый, аднак у лік прызёраў больш ні разу не патрапіла
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.