Якуб Тэадор Кунцэвіч

(1596—1666) ваявода берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Якуб Тэадор Кунцэвіч

Якуб Тэадор Кунцэвіч (15961666) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11 чэрвеня 16611664), ваявода берасцейскі1664).

Хуткія факты Якуб Тэадор Кунцэвіч, Ваявода берасцейскі ...
Якуб Тэадор Кунцэвіч
Thumb
Якуб Кунцэвіч. Невядомы мастак, 1660-я[2]
Thumb
Герб «Лебедзь»
Ваявода берасцейскі
1664 1666
Папярэднік Казімір Людвік Еўлашоўскі
Пераемнік Мельхіёр Станіслаў Савіцкі
Нараджэнне 1596
Смерць 28 жніўня 1666(1666-08-28)[3]
Род Кунцэвічы
Бацька Мацей Кунцэвіч[d]
Жонка Алена з Сапегаў
Альжбета з Сапегаў
Феліцыяна Крысціна з Войнаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ян Валерыян
ад 3-га шлюбу: Дамінік
Закрыць

Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідскім павеце (1627).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў герба «Лебедзь», сын Мацея, уладара Ганушышак.

Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку пісара земскага (16351638), харунжага (16381652) і падкаморага (16521661) лідскага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 года прызначаны кашталянам жамойцкім.

Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Галінай з Сапегаў, якая памерла бяздзетнай. З другой жонкай, Альжбетай з Сапегаў, меў сына Яна Валерыяна. Трэці раз ажаніўся з Феліцыянай Крысцінай з Войнаў, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валодання на Каняўскім і Дубіцкім староствах. Меў з ёю сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстаменце запісаў Шпакаў базылянам.

Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).

Зноскі

  1. Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
  2. Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 202. — ISBN 978-83-65880-89-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122406341'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.